Новы выпуск праграмы «Кантэкст». Госця — Вера Бурлак
2020-12-26 14:29
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з паэткай і перакладчыцай Верай Бурлак. Пра Бум-Бам-Літ. агрэсію, літаратуру для дзяцей, пра музыку, шыбенікаў і катаў. Інтэлектуальная асалода гарантаваная!
Будзьце ў "Кантэксце"!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"