Новы выпуск праграмы «Кантэкст». Госць — Уладзімір Някляеў
2020-12-20 13:43
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль
Івашчанка гутараць з вядомым паэтам і палітыкам, празаікам і
драматургам, аўтарам тэкстаў да песень і перакладчыкам Уладзімірам
Някляевым.
Будзьце ў "Кантэксце"!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"