Новы навучальны год пачынаецца ва ўмовах пандэміі
2020-08-31 23:45
Новы навучальны год пачынаецца ва ўмовах пандэміі. Хоць на занятках для вучняў маскі не абавязковыя, настаўнікі будуць пільнаваць, каб захоўвалася бяспечная дыстанцыя.
Уваход бацькоў у школу будзе абмежаваны, але пачатак навучальнага года стане выключэннем, калі паспрыяе надвор’е, – кажа госць радыё “Рацыя”, настаўніца Аліна Ваўранюк:
– Гэта вялізная падзея ў кожнай сям’і, і я гэта разумею. Наша школа разлічвае на тое. што гэты навучальны год будзе пачынацца на панадворку. Вядома, што там на панадворку бацькі недзе могуць стаяць, асабліва тыя, дзеці якіх прыходзяць у першы клас. Калі будзе дождж, пачатак навучальнага года будзе адбывацца ў школе, будуць збірацца класы па асобных залях, бацькі будуць стаяць звонку і чакаць сваіх дзяцей.
Падрабязней пра новыя правілы і абмежаванні ў школах размаўляем у перадачы “Госць Рацыі” з Алінай Ваўранюк, настаўніцай беларускай мовы ў школе № 4 горада Беластока.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя