- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Парляментарыі АБСЕ ўбачылі «вясёлае жыццё». У Беларусі адбываюцца пазітыўныя перамены. Яны не маюць радыкальнага характару, а адбываюцца ў рэжыме «крок за крокам». Такое меркаванне выказала кіраўніца рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Ута Цапф падчас сустрэчы з журналістамі ў Мінску. Гэтымі днямі ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі АБСЕ пад кіраўніцтвам прэзідэнта Асамблеі Жуана Суарыша. Візіт мае палітычна-эканамічную тэматыку: у праграме — шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускага парламенту, апазіцыі, недзяржаўных арганізацый, міністэрстваў замежных спраў і інфармацыі. Але галоўнай мэтай прыезду дэлегацыі ў Мінск быў удзел у семінары «Паляпшэнне ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый».