- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень і год Ірыны Казулінай. 23 лютага 2008 года. Трагічны дзень для Ірыны Казулінай. Апошні дзень яе зямнога жыцця. Трагічны для яе мужа Аляксандра Казуліна, палітычнага змагара. Трагічны тым больш, што ён не мог быць побач з ёю, бо па несправядліваму прысуду знаходзіўся за калючым дротам калоніі. Трагічны для родных і блізкіх. І гэты дзень стаўся днём смутку і болю для тысяч людзей, што паверылі кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну ў яго імкненні змяніць жыццё краіны да лепшага. Паверылі ў тым ліку — а многія і найперш — дзякуючы Ірыне Казулінай. Не, яна не была паплечніцай свайго мужа ў наўпроставым сэнсе гэтага слова: не займала ніякіх пасад ні ў яго перадвыбарчым штабе, ні ў партыі. Не выступала з прамовамі. Не ўплывала на рашэнні. Не пісала тэкстаў улётак і зваротаў. Сціпла трымалася ў баку. Яна забяспечвала сямейны тыл. Але ж і не растварылася ў мужы, у дзецях, у сям’і.