- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
15 сакавіка 1994 года — дзень прыняцця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзяржавы, якая ўзнікла пасля развалу Савецкага Саюза. Суверэннай, дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой. Так было абвешчана ў Канстытуцыі, якую ў той вясновы сакавіцкі дзень і зацвердзіў Вярхоўны Савет за подпісам тагачаснага старшыні Мечэслава Грыба. З тым яны — парламент і яго старшыня — і ўвайшлі ў гісторыю. Назаўсёды. На розум, гэта было ўчора,нават па мерках чалавечагажыцця. На адчуванне — невымяральна даўно. Быццам уіншую эпоху. Хаця і да гэтагачасу 15 сакавіка афіцыйна адзначаецца як Дзень Канстытуцыі. Але сціпла, прыглушана. Без заўважных урачыстасцяў, прамоў, заяў, каментараў. У гэтым годзе, прыкладам,ці не адзін толькі старшыняКанстытуцыйнага суда РыгорВасілевіч адгукнуўся на датупрэсканферэнцыяй. На яго меркаванне, у адносінах пабудовыў Беларусі прававой дэмакратычнай дзяржавы „мы рушымнаперад сямімільнымі крокамі”. Аднак не стаў каментавацьпераслед актывістаў апазіцыінапярэдадні Дня Волі, у тымліку на падставе нядаўна ўведзенага ў Крымінальны кодэкс 193-га артыкула, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраванайарганізацыі. Цікавым быў ягоадказ і на пытанне неканстытуцыйнасці гэтага артыкула.