- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Безліч палітыкаў, экспертаў, палітолагаў сцвярджалі, што пасля ўкраінскай Рэвалюцыі Годнасці аналагічнае развіццё падзей у Беларусі немагчыма. Маўляў, вынікамі тых падзеяў стала акупацыя Крыма і вайна на Данбасе — а таму памяркоўныя беларусы ні ў якім разе не пойдуць на нават самы лёгкі рэвалюцыйны сцэнар. Пратэсты, якія на мінулым тыдні ахапілі Беларусь, сталі найбольш масавымі за даволі доўгі час — прынамсі, з «маўклівых пратэстаў» 2011 года. У Мінску на «Марш раззлаваных беларусаў», паводле розных падлікаў, выйшла ад трох да пяці тысяч чалавек. Нечакана здзівіў Гомель, дзе сабралася каля трох тысяч пратэстоўцаў супраць «дармаедскага» дэкрэту. У іншых абласных цэнтрах маніфестантаў было меней — ад 100 да 300 чалавек.