- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амаль скончыўся чарговы год. Для кожнага ён быў свой. Для кагосьці — шчаслівы, для кагосьці — не вельмі ўдалы. У гэтыя дні мы азіраемся назад, згадваем, што было ў нас добрага і дрэннага. Добрага — каб яшчэ раз парадавацца за сябе і за блізкіх, — якія мы былі малайцы ў гэтым годзе! І не вельмі добрага — каб такога не здарылася ў будучыні. І заўсёды чакаем нечага светлага. Надзея, кажуць, памірае апошняй. Насамрэч, яна не памірае ніколі. Мы чакаем у гэтыя дні цудаў. Добрага настрою, калядных падарункаў. Нават калі з падарункамі праблемы, дык проста цудоўнага настрою. І мары, што ўсё палепшыцца, усё будзе добра.