- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы кожны Новы год думаем пра тое, што «наступны будзе лепшым, чым мінулы». У гэтым, дарэчы, адзін з парадоксаў беларускай «стабільнасці». Нам гэту «стабільнасць» і «абы не было вайны» спрабуюць уцюхваць кожны раз, калі гэта трэба ўладзе. Але, насамрэч, калі надыходзяць Каляды, мы жадаем лепшага і светлага. То бок — жадаем пераменаў. Але перамены не могуць прыйсці проста так, ад няма чаго рабіць. На гэта патрэбныя час і высілкі. І толькі калі мы іх будзем прыкладаць самі, калі не спасуем перад цяжкасцямі, не апусцім рукі, калі нешта не атрымліваецца, — тады і будуць тыя перамены, якія нам патрэбныя.