- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 долараў у наступным годзе», — сказаў Лукашэнка, наведваючы Магілёўскую вобласць. Гэтая сакральная лічба — 500 долараў заробку — узнікае ва ўяўленні кіраўніка дзяржавы ўжо не раз. Упершыню задачу росту дабрабыту насельніцтва да гэтай сумы Аляксандр Рыгоравіч паставіў у далёкім 2005 годзе — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006-га. Тады абяцалася, што гэта будзе зроблена цягам пяцігодкі.