- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самай чорнай ночы ХХ стагоддзя для беларускай культуры спаўняецца 80 гадоў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га расстралялі нашу літаратура, мастацтва і навуку: Зарэцкі, Дудар, Кляшторны… агулам пад паўтары сотні прозвішчаў. Здаецца, сёння ўжо нікому не трэба тлумачыць, каго расстрэльвалі, за што, хто страляў. Каго? Прыстойных інтэлігентных людзей. За што? Бо любілі Беларусь. Хто? Каты з чырвонымі аколышкамі фуражак. Нібыта ўсё проста… Разам з тым, сэнс тых падзеяў з гадамі замульваецца, таксама як ужо замулялася значэнне і трагедыя Другой сусветнай, Халакосту і г.д.