- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На тыдні з Расіі прыйшла вельмі цікавая навіна. Як паведаміла выданню «Коммерсантъ» крыніца, на гэтым тыдні ўпраўленне ААТ «Расійскія чыгункі» разгледзіць магчымасць зніжкі ў 25% на транзітныя перавозкі бензіну, дызпаліва і мазуту з НПЗ Беларусі ў расійскія парты Паўночнага Захаду. Як піша расійская газета, зніжка «зробіць тарыф чыгунак РФ у гэтым кірунку супастаўным з тарыфамі на парты Вентспілса і Клайпеды», а прыцягнуты аб’ём перавозак нафтапрадуктаў забяспечыць ААТ «Расійскія чыгункі» дадатковыя даходы — каля 8 мільярдаў расійскіх рублёў у год (больш за 126 мільёнаў долараў).