- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка працягвае дасылаць сігналы кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі. Ён дзейнічае ў простым, як граблі, стылі і не хавае сваіх намераў, мяркуючы, што сумленнасць — лепшая палітыка. На сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько ён сказаў: «Я хачу мець поўную інфармацыю пра паслугі, якія мы аказваем Расійскай Федэрацыі (бо Расія толькі дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку, і абапіраецца яна на мытныя органы Беларусі), каб я быў у курсе справы для размовы з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі». То бок, відавочнае жаданне «выставіць рахунак» партнёру па ЕАЭС, Мытным саюзе і Саюзнай дзяржаве.