- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка даручыў дэпутатам падысці прынцыпова да разгляду законапраекта аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год. Такую задачу кіраўнік дзяржавы публічна паставіў 19 верасня на рабочай сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам. Хоць Андрэйчанка зноў пераабраны ў Палату прадстаўнікоў, але ці будзе ён кіраўніком ПП шостага склікання — пытаннечка. Значыць, зыходзячы з логікі падзеяў, прымаць бюджэт будзе тая Палата прадстаўнікоў, паўнамоцтвы якой скончацца менш чым праз месяц?