- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інтэрнэт захапіла віруснае відэа, дзе расійскі верталёт з-за тэхнічных непаладак выпускае ракеты ў назіральнікаў за вучэннямі і журналістаў. Гэта, бадай, квінтэсенцыя вучэнняў «Захад–2017». Было адразу зразумела, што вучэнні будуць адпрацоўваць не толькі тактыку і стратэгію вядзення баявых дзеянняў у рэальным часе, але і метады вядзення «гібрыднай», інфармацыйнай вайны. Прычым, гэтая інфармацыйная вайна пачалася задоўга да афіцыйнага старту «Захаду–2017». Уся тая істэрыя, якая стваралася вакол вучэнняў не без дапамогі СМІ, розных спікераў і экспертаў, якраз і паказвае, што ў інфармацыйнай прасторы ішлі інтэнсіўныя небаявыя, але дзеянні.