- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі год таму быў апублікаваны наш сумны прэс-рэліз пра сыход бацькі, у беларускім інтэрнэце з’явілася мноства некралогаў, успамінаў, каментараў і допісаў у памяць Аляксея Караля. На развітанне з бацькам прыйшлі сотні людзей, няспыннай плынню гучалі словы прамоўцаў, а магіла патанула ў жывых кветках. Адгукнуліся людзі з усіх перыядаў багатага зямнога шляху Аляксея — аднакурснікі, журналісты, паплечнікі па партыйным жыцці, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій, даўнія калегі па навуковай працы, у тым ліку тыя, з якімі ён не меў сувязяў з савецкага часу, і тыя, хто апынуўся на іншым баку беларускага палітычнага разлому.