- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падавалася б, у Міністэрства ўнутраных спраў багата тых самых спраў, каб улазіць у бессэнсоўныя спрэчкі. Але кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч за якімсьці лядам вырашыў «пайсці ў ай-ці». І зноў адбыўся выпадак, калі лепш маўчаць, чым гаварыць. Кіраўнік МУС ацаніў законапраект па ідэнтыфікацыі інтэрнэт-карыстальнікаў. Ацэнка ўражвае: паводле яго меркавання, усе павінны хадзіць у шыхце і ў аднолькавым адзенні. Калі БелТА правільна перадала словы Шуневіча, то ён лічыць, што любая дзейнасць павінна здзяйсняцца згодна з пэўнымі правіламі, а калі гэтых правілаў няма — адбываецца анархія, безуладдзе і прыніжэнне правоў, свабод і асобы грамадзяніна.