- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вучэнні «Захад–2017», актыўная частка якіх пачалася 14 верасня, запомняцца беларусам як ніякія дагэтуль. Інтэрнэт-мем выдуманага Міністэрствам абароны верагоднага праціўніка — краіны пад назвай «Вейшнорыя» — аказаўся надзіва жывучым. Звычайна такія мемы існуюць не больш за тыдзень і не выліваюцца ў афлайн. Узгадаем хаця б сакральную фразу Лукашэнкі «распранацца і працаваць»: беларусы пафоткаліся аголенымі на працы — і ўсё.