- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ледзьве не з кожнага праса нас угаворвалі прагаласаваць датэрмінова. Лідзія Ярмошына запэўнівала: датэрміновае галасаванне — гэта сусветная практыка. Праўда, Лукашэнка сказаў, што датэрмінова галасаваць не пойдзе. Сапраўды, датэрміновае галасаванне — гэта сусветная практыка. Аднак у свеце для таго, каб прагаласаваць датэрмінова, трэба мець сур’ёзныя падставы. У нас жа на гэтае галасаванне не толькі дапускаецца «і жук, і жаба». Кіраўнікі прадпрыемстваў і навучальных установаў улагоджваюць сваіх падначаленых галасаваць датэрмінова. А тым, хто не ўлагоджваецца, пагражаюць «наступствамі». Вось і з’яўляюцца датэрмінова на ўчасткі ад чвэрці да траціны выбаршчыкаў. Так, на парламенцкіх выбарах 2012 года датэрмінова прагаласавала каля 25% выбаршчыкаў, на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года — каля 36%.