- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У тыя часы было шмат спрэчак наконт таго, што важней: кілбаса ці мова? Нацыянальныя сімвалы альбо поўныя тавараў крамы? Але менавіта Дэкларацыя аб незалежнасці стала першым крокам да выхаду з эканамічнай галечы. Мала хто памятае, што разам з наданнем Дэкларацыі статусу канстытуцыйнага закону, у той жа дзень былі прынятыя пастановы аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі.