- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, праваахоўныя органы правялі ператрусы ў офісах двух незалежных прафсаюзаў — Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) у Салігорску і радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Мінску. Пад раздачу патрапілі кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар прафсаюза Ігар Комлік. Паводле Камітэта дзяржкантролю, Фядыніч і Комлік адкрылі ў замежных банках рахункі, з якіх не сплачвалі падаткі. Супраць іх распачата крымінальная справа па нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.