- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Патрыётаў вызваляюць... Не ўсіх адразу, па адным, па два, па тры на дзень. Зноў усё паўтараецца, як пяць і сем, і дзесяць гадоў таму. Спачатку людзей садзяць, заганяючы грамадства ў роспач, пасля — выпускаюць. Усе шчаслівыя. «Лібералізацыя». Зараз хлопцаў выпускаюць пад грукат гусеніц танкаў і бранятэхнікі, якая ганяе па праспекце туды-сюды, напярэдадні 3 ліпеня. З аднаго боку — шматтоныя махіны з боезапасам, гатовыя знішчаць не толькі вулічныя слупы, але і варожыя арміі. З іншага — сціплыя ўсмешлівыя хлопцы ў чорных майках, абутыя ў красоўкі без шнуркоў.