- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першых днях ліпеня нас чакае не толькі пачатак дэнамінацыі. 1 ліпеня заканчваецца ўмоўны тэрмін «мараторыя на праверкі», якія здолелі выгандлеваць індывідуальныя прадпрымальнікі падчас зімніх пратэстаў. Зараз абодва бакі рыхтуюцца да актыўных дзеянняў. Яшчэ ў лютым Аляксандр Лукашэнка наконт праверак прадпрымальнікаў сказаў: «Правяраем і будзем правяраць!» Канешне, пры гэтым ён адзначыў: «Мы ўжо прынялі ўсе захады для таго, каб інспектар, ідучы па вуліцы, не меў права зайсці ў кіёск і па сваёй волі там пачаць яго правяраць і вытрасаць усё навыварат. Гэта недапушчальна, немагчыма, пакуль начальнік не дасць прадпісання. Няма прадпісання — не пушчай яго наогул на парог».