- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па факце гібелі людзей пракуратурай горада была распачата крымінальная справа. Яна расследавалася два гады, абвінавачванне ў халатнасці было прад’яўлена начальніку міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Віктару Русаку і начальніку аддзела масавых мерапрыемстваў Міхаілу Кандраціну. Ім ставілася ў віну «няпоўнае выкананне ўскладзеных службовых абавязкаў пры ажыццяўленні мер аховы парадку». Але 25 сакавіка 2002 года суд Цэнтральнага раёна сталіцы прыняў рашэнне аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці прыцягнення вінаватых да адказнасці.