- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Увесь гэты тыдзень для «акулаў пяра і мікрафона» — святочны. 3 мая мы адзначылі Сусветны дзень свабоды друку. 5 мая — беларускі Дзень друку, 7-га — Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Напярэдадні гэтых святаў міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) апублікавала рэйтынг, у якім паказана, што святкаваць нам, у прынцыпе, няма чаго. Рэйтынг называецца «Сусветны індэкс свабоды слова», Беларусь, па меркаванні экспертаў RSF, засталася ў ім на 153-м са 180 месцаў.