- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінгарвыканкам вырашыў паздзекавацца з заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху». І прапанаваў правесці акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС у працоўны дзень з 14 гадзін да 16.30. Арганізатары ў шоку. Грамадства — таксама. Насамрэч, чакаць нармальнага стаўлення да гэтай заяўкі не выпадала. Канешне, даць дазвол на памятнае мерапрыемства ў разгар працоўнага дня — вышыня цынізму. Але тут не ў асобах заяўнікаў і не ў «пятай калоне», як любіць выказвацца Аляксандр Рыгоравіч, справа. Справа ў стаўленні ўлады да самой Чарнобыльскай катастрофы.