- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цяжкія часы звычайна найперш скарачаюцца рэкламныя бюджэты і скасоўваюцца розныя прома-акцыі. Але гэта не пра нашу ўладу. Улады Беларусі маюць намер правесці некалькі буйных прапагандысцкіх мерапрыемстваў. Адно з іх ужо адбылося. На тыдні ў нашай краіне, па старой завядзёнцы, высадзіўся дэсант расійскіх журналістаў. Больш за 30 чалавек — расійскіх блогераў, рэпарцёраў цэнтральных і рэгіянальных тэлеканалаў, а таксама друкаваных выданняў — два дні ездзілі за дзяржаўны кошт па Гомельскай вобласці.