be
pdf

Новы Час 1 (515) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Нечакана Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Гэты дакумент абмежавана, але ўсталёўвае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян 80 дзяржаў, у тым ліку ўсяго Еўрасаюза. Указ набудзе моц праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання. У чым абмежаванні ўказа? Першае — ён тычыцца выключна тых, хто наведвае Сінявокую праз пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Другое — тэрмін «бязвізу» абмежаваны пяццю суткамі знаходжання ў нашай краіне. Трэцяе абмежаванне, як паведамляе МЗС: «дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на замежнікаў, якія ажыццяўляюць службовыя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты пад увагу прымацца не будуць».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2017-01-13
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Copyright: © 2017 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org