- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вынікі галасавання Беларусі на пасяджэнні Генасамблеі ААН адносна мілітарызацыі Расіяй Крыму выглядаюць як спроба залагодзіць «старэйшага брата» пасля ўшчуванняў Нагадаем, 17 снежня Генасамблея ААН ухваліла праект украінскай рэзалюцыі аб мілітарызацыі Расіяй Крыму, Чорнага і Азоўскага мораў. У ёй утрымліваецца настойлівы заклік да Масквы вывесці яе ўзброеныя сілы з Крыму і спыніць акупацыю ўкраінскіх тэрыторый, а таксама асуджаецца напад Расіі на ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве. 66 краін прагаласавалі за рэзалюцыю, 19 — супраць, 66 — устрымаліся. Сярод тых, хто падтрымаў дакумент, — ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Ізраіль, Турцыя, Польшча, Японія.