- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У наступны панядзелак, 10 снежня, мы адзначым 70-ю гадавіну прыняцця глабальнага дакумента, які перавярнуў свет. У гэты дзень у 1948-м была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Зразумела, такое азначэнне, як «правы чалавека», выклікае шмат розных інтэрпрэтацый. Паводле Лукашэнкі, напрыклад, правы чалавека — гэта мір, стабільнасць, магчымасць пракарміць сям’ю, права на працу і нармальны заробак. Гэта ён казаў неаднаразова і не стамляўся паўтараць. «Будуць нармальна жыць людзі — будзе дэмакратыя», — сказаў ён падчас Мюнхенскай канферэнцыі 31 кастрычніка.