- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ты што ж, самазванец, казённыя землі разбазарваеш! Такім чынам ніякіх валасцей не напасешся!» — менавіта гэтую фразу Жоржа Міласлаўскага з фільма «Іван Васіллевіч мяняе прафесію» інтэрнэт згадвае на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Згадка пра разбазарванне казённых земляў выкліканая апошнімі заявамі кіраўніка Беларусі. Падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна ў Магілёве на V форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі Лукашэнка сказаў, што Магілёў — «горад больш рускі, чым беларускі», «кавалак, можна сказаць, рускай зямлі», бо мяжуе з Расіяй.