- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў перапыніць еўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам» — такі вынік пасяджэння Святога Сіноду ў Мінску. Прынамсі, так сказаў старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Менавіта такім чынам РПЦ адрэагавала на намер Усяленскага патрыярха надаць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве. Масква не згодная з вывадам з-пад кантролю вялікай часткі «сваёй» паствы.