- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі — аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх — не дай Бог вайна, мы раздадзім у кожную сям’ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсімі... Ну, дзяцей давайце выведзем. Старыя і нават жанчыны, сем мільёнаў чалавек — сем мільёнаў атрымаюць зброю, каб яны маглі абараняцца», — гэты пасаж Лукашэнкі выклікаў фурор у айчыннай грамадскасці. На палігоне ў Івацэвіцкім раёне кіраўнік краіны выказаў яшчэ шмат цікавых думак. Напрыклад, пра важнасць сіл спецыяльных аперацый, пра высокадакладныя ракеты, якія трапяць ворагу «ў фортку», і гэтак далей. Выснова ж гэтага спіча — прынамсі, для генералітэту — павінна быць даволі сумнай.