- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля акцыі памяці Міхася Жызнеўскага каля ўкраінскай амбасады ў Мінску 22 студзеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Вольгу Нікалайчык. На наступны дзень іх справы разгледзелі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінску. В ечарам 22 студзеня ля помніка Тарасу Шаўчэнку, што побач з амбасадай Украіны, сабралася каля дзясятка актывістаў, якія ўсклалі кветкі і запалілі знічы ў гонар Міхаіла Жызнеўскага. Затым яны праспявалі «Магутны Божа» і гімн Украіны. ожа» і гімн Украіны. Прыкладна каля 20 гадзін вечара, калі ўдзельнікі ўшанавання пачалі разыходзіцца, на праспекце Незалежнасці супрацоўнікі міліцыі гвалтоўна затрымалі Дзяніса Урбановіча і Вольгу Нікалайчык і адвезлі іх у РУУС Цэнтральнага раёна.