- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо ў красавіку ў Палаце прадстаўнікоў будуць разглядаць чарговыя папраўкі ў «Закон аб барацьбе з экстрэмізмам». У асноўным яны тычацца крымінальнай адказнасці за рэабілітацыю нацызму і адміністрацыйнай — за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі. Гэты законапраект ужо быў прыняты парламентам у першым чытанні напрыканцы мінулага года. «Рэабілітацыя нацызму, прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб або распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі альбо сімволікі або атрыбутыкі экстрэмісцкіх або тэрарыстычных арганізацый, а таксама захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюду такой сімволікі або атрыбутыкі забараняюцца», — гаворыцца ў законапраекце.