- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У іншых краінах пра такіх землякоў узгадвалі б часта і гучна, але, на жаль, не ў нашай. Між тым гісторыя двух братоў-авіятараў, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і ў 1934 годзе ажыццявілі пералёт з ЗША ў Еўропу, вартая таго, каб сучасныя беларусы яе ведалі. Баляслаў (1898) і Язэп (1893) Адамовічы нарадзіліся ў вёсцы Янкоўшчына на Вілейшчыне. успамінаў Баляслаў Адамовіч. Пакуль малодшы з братоў вучыўся ў Крайску, сярэдні працаваў на пошце, а таксама вучыўся на тэлеграфіста ў Мінску. Старэйшы служыў афіцэрам Рускага імператарскага войска. Калі пачалася вайна з Японіяй, Браніслаў адмовіўся ехаць туды і накіраваў імператару просьбу звольніць яго з войска. А калі гэта адбылося, хлопец выехаў у ЗША і пасяліўся ў Брукліне. У 1907 годзе за старэйшым братам за акіян паехаў і Язэп.