- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Колькі ў Беларусі журналістаў незалежных медыя? Крыху больш за тысячу. Колькі разоў са жніўня 2020 года незалежных журналістаў затрымлівалі? Амаль пяцьсот. На сённяшні дзень за кратамі 11 незалежных журналістаў. Прычым 9 з іх — па крымінальных артыкулах. Проста задумайцеся наконт гэтых лічбаў. Першы суд па крымінальнай справе пачаўся 9 лютага. І хаця спадзяванні на здаровы сэнс застаюцца, можна чакаць, што за сваю сумленную працу і жаданне данесці да людзей праўду 27-гадовая Кацярына Андрэева (Бахвалава) і 23-гадовая Дар’я Чульцова будуць пакараныя рэжымам. Перад пачаткам працэсу Каця перадала з СІЗА заяву. «9 лютага мяне пачнуць судзіць па ілжывым абвінавачванні ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, — напісала яна. — Мая справа ад пачатку і да канца сфабрыкаваная, прычым сфабрыкаваная вельмі няўмела. Я лічу гэта помстай спецслужбаў за прафесійную журналісцкую дзейнасць. 15 лістапада мяне затрымалі па злачынным загадзе. У той дзень сілавікі казалі мне: “Ты больш не будзеш весці свае стрымы ніколі!” Затым зноў выйшаў злачынны загад — і мяне змясцілі ў турму. Амаль тры месяцы я правяла за кратамі. Па іх задуме, зняволенне павінна было зламаць мяне і прымусіць усумніцца ў правільнасці абранага шляху.