be
pdf

Новы Час 49 (708) 2020

Ёсць такое выслоўе-праклён, які зазвычай прыпісваюць кітайцам: «Каб ты жыў у цікавыя часы!» Насамрэч, гэты «праклён» выдумаў брытанскі дыпламат Х’ю Нэтчбул-Х’юджэс, які быў паслом Вялікабрытаніі ў Кітаі з 1936 па 1937 гады. Тым не менш, мы сапраўды жывём у цікавы час, у час пераменаў. Наступны, 2021-ы, нягледзячы на тое, што па кітайскім календары гэта год Быка, які перамены не вельмі любіць, для нас будзе такім жа годам перамен, як і 2020-ты. Што б хацелася нам усім пажадаць? Найперш, трываласці і ўпартасці. Каб мы паспяхова скончылі тое, што пачалі ў 2020-м годзе. Яшчэ перад выбарамі мы казалі: перамены не будуць лёгкімі, і нам трэба прыкласці вялікія намаганні, каб яны здзейсніліся. Гэтак жа будзе і ў 2021-м. Нам патрэбныя вытрымка і аптымізм — каб не апускаліся рукі, каб мы верылі ў тое, што мы робім. Нам патрэбная моц — бо толькі сыходам гэтай, наскрозь гвалтоўнай улады, справа не скончыцца. Нам трэба будзе ўзнаўляць краіну. Нам патрэбная ўпэўненасць і вера ў сябе: бо ніхто апроч нас — ні Захад, ні Усход — не зробіць нашу краіну такой, якой хочам зрабіць яе мы. І нам патрэбная добрая памяць, каб словы «не забудзем, не даруем» не аказаліся толькі словамі. І нам вельмі спатрэбіцца тая самая абрыдлая беларуская «талерантнасць», бо з нашай краіны нікуды не падзенуцца ні шчырыя «ябацькі», ні былыя чыноўнікі, ні былыя амапаўцы, ні былыя суддзі. Ім, канешне, давядзецца каяцца, але нам з імі прыйдзецца неяк суіснаваць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-12-25
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org