be
pdf

Новы Час 48 (707) 2020

Шаноўныя чытачы! Вы трымаеце ў руках перадапошні нумар 2020 года. Года, які без перабольшвання можна назваць эпахальным у гісторыі Беларусі. Гэты год мы былі з вамі разам. Мы імкнуліся рабіць сваю працу сумленна і з кожным нумарам прыносіць у ваш дом не толькі свежую інфармацыю, але і надзею на лепшую будучыню для нашай краіны. Нам хацелася, каб кожны нумар «Новага Часу» даваў вам новыя веды і прымушаў задумацца над тым, што адбываецца ў Беларусі і ў свеце. Спадзяемся, у нас гэта атрымлівалася. На жаль, «Новы Час» застаўся фактычна адзінай грамадска-палітычнай газетай на роднай мове, што сёння яшчэ выходзіць у Беларусі. І адным з нешматлікіх папяровых выданняў, якія перажылі гэты год. Нашы калегі з «Народнай волі», «Свабодных навінаў», «Белгазеты» былі вымушаны прыпыніць выхад папяровай версіі — упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў. Мы яшчэ выходзім, пакуль «Новы Час» ёсць у падпісным каталогу РУП «Белпошта», і свежы нумар штопятніцу можна набыць у шапіках РУП «Белсаюздрук». Дзякуй вам, што нас падтрымліваеце, купляеце і чытаеце. Дзякуй, што пішаце нам лісты і дзеліцеся сваімі думкамі. А мы вельмі цешымся тым, што маем гонар дзяліцца з вамі нашымі думкамі. Гэты год быў няпросты для нас, няпросты для ўсіх незалежных журналістаў у нашай краіне. З пачатку жніўня журналістаў затрымлівалі 382 разы, 62 разы да іх ужываўся фізічны гвалт, тры журналісты атрымалі раненні, 79 журналістаў агулам адбылі за кратамі больш за 360 сутак.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-12-18
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org