be
pdf

Новы Час 48 (659) 2019

Яшчэ адзін год адлічвае апошнія дні. Яшчэ на адзін год мы станем сталейшымі, а верагодна — і разумнейшымі. Магчыма, той вопыт, што даў нам год 2019-ты, дазволіць зразумець: што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Трэба гэта прыняць і ісці далей. Бо ўсё — і адмоўнае, і пазітыўнае — у Беларусі яшчэ наперадзе. А вось чаго будзе больш, залежыць ад нас. Новыя чаканні, спадзяванні на новыя сустрэчы, новыя здабыткі, новыя поспехі. Новае шчасце. Новы крок да разумення сябе і свайго месца ў жыцці. Скажам сабе: «Бывала і горш». І пойдзем наперад да ідэальнай Беларусі. А якая яна, гэта ідэальная Беларусь? У цягніку на Вільню, што вёз нас на пахаванне Каліноўскага, я глядзела на прыгожыя твары сваіх спадарожнікаў і думала: дык вось яна — ідэальная Беларусь. Такая, у якой людзі вольна размаўляюць на роднай мове, пасміхаюцца адзін аднаму, вітаюцца, абмяркоўваюць цікавыя прэм’еры і кніжныя навінкі, разважаюць пра гісторыю і культуру. І маладыя, і людзі сталага веку. Ідэальная Беларусь — гэта тая, у якой грамадзяне любяць сваю краіну, паважаюць свой урад, ганарацца сваёй гісторыяй і ніколі-ніколі не з’едуць за лепшай доляй на чужыну. Ці далёка нам да той Беларусі? Колькі крокаў яшчэ трэба прайсці, які кошт заплаціць — залежыць толькі ад нас. Здаўна засведчана на скрыжалях гісторыі: правадыры прыходзяць і сыходзяць, рэжымы парахнеюць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-12-27
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org