- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бюджэтнікам абяцаюць дабрабыт. На наступны год урад запланаваў рост заработнай платы працаўнікам бюджэтнай сферы ў да 420 долараў, работнікам вытворчасці — да 500 у эквіваленце. Міністр фінансаў Андрэй Харкавец лічыць, што дасягнуць гэтай планкі магчыма, але толькі з умоваю, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказчыкі. Фінал бягучага года паказвае, што стартавая пляцоўка для росту, мякка кажучы, выглядае кепска. За некалькі тыдняў да пачатку новага года кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па вырашэнню найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе. Галоўным пасылам сустрэчы стала патрабаванне «безумоўнага выканання ўсіх запланаваных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця». «Скажам прама, вызначаныя параметры з’яўляюцца надзвычай высокімі і напружанымі. Але іх дасягненне — справа нашага гонару, — падкрэсліў Лукашэнка. — Мы павінны разумець: толькі рэалізаваўшы тое, што запланавалі, мы зможам пераадолець адставанне, выкліканае сусветным крызісам, і аднавіць высокія тэмпы эканамічнага росту, годна завяршыць бягучую пяцігодку, выканаць усё, што абяцалі народу на трэцім Усебеларускім сходзе.