be
pdf

Новы Час 46

Войцэх Бародзіч-Смаліньскі: За санкцыямі супраць Беларусі стаяць не толькі пытанні правоў чалавека. Польшча была адным з ініцыятараў актывізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Цяперашні кіраўнік еўрапейскага парламента Ежы Бузэк перыядычна звяртаецца да тэмы супрацоўніцтва з Беларуссю, пытанняў унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Пра прагматычныя разлікі і ідэалістычныя чаканні ад дыялогу Беларусі і Еўрапейскага саюза разважае супрацоўнік польскага Цэнтра міжнародных адносін, кіраўнік усходняй праграмы Войцэх Бародзіч-Смаліньскі. — Больш за паўгода ў Беларусі назіраецца пазітыўнейшае стаўленне да Еўрапейскага саюза і да актыўнасці, звязанай з ЕС. Гэта, канешне, радуе. Калі чалавек прыязджае ў Беларусь, то на першы погляд падаецца, нібыта тут усё добра і падстаў для санкцый быццам бы няма. Каб зразумець, што адбываецца ў краіне і якія праблемы маюць людзі, трэба пажыць, паназіраць за ўсім. На жаль, большасць чыноўнікаў ЕС такой магчымасці не мае. Яны сустракаюцца толькі з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, апазіцыі, часам НДА.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-12-11
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2009 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org