be
pdf

Новы Час 45 (704) 2020

Зрэзаць бел-чыровона-белыя стужкі з плота, спілаваць дрэва, на якім вывешваюць сцяг, скрасці чужую вопратку, бо яна «няправільнага колеру», раскідаць знічкі, звольніць нязгодных, адлічыць свавольных… Збіць, пасадзіць за краты, забіць… Забараніць спяваць, думаць, дыхаць… Барацьба з колерамі, сімваламі, з нязгоднымі, з праўдай. Барацьба з дабром і салідарнасцю. Гэта не сюррэалістычная будучыня — гэта наша рэчаіснасць. Ля Фаніпаля спілавалі дрэва, бо раз за разам на ім з’яўляўся нацыянальны сцяг. Наўпрост з балкона адной з мінскіх кватэр зніклі белыя і чырвоныя майткі. У мікрараёне Усход у Мінску зрэзалі мясцовую славутасць — эйфелеву вежу, бо стаміліся зафарбоўваць. Калі вывозілі кветкі і лампадкі з Плошчы Перамен, Уладзімір Бейшэр, кіроўца УП «Рэмаўтадар Цэнтральнага раёна», адмовіўся гэта рабіць, адмовіўся і яшчэ адзін кіроўца. А можа, і не адзін. На наступны дзень Уладзімір напісаў заяву на звальненне. Здымаць сцягі пагаджаецца не кожны выратавальнік, шмат іх звольнілася. Не кожны муляр замалёўвае Пагоню. Не думаю, што лёгка знайшлі таго, хто згадзіўся зрэзаць вентыль для Новай Баравой. Аднак дзень за днём на вуліцы краіны выходзяць сотні простых выканаўцаў з фарбамі і пэндзлямі, з піламі, нажніцамі, сякерамі, зварачнымі апаратамі і яшчэ шмат з якім інструментам. Дзень за днём яны выконваюць бязглуздыя незаконныя распараджэнні сваіх начальнікаў, а тыя — сваіх начальнікаў, а тыя — сваіх. І нібыта ніхто не вінаваты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-11-27
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org