- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што б ні падпісалі Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Уладзіміравіч наконт «паглыбленай інтэграцыі» — дакумент, хутчэй за ўсё, будзе няўдалым. Яго могуць назваць «прынцыповым рашэннем», «рухам у напрамку», і нават «важным крокам». Але крокам ён, хутчэй за ўсё, і застанецца. Супраць падпісання такога дакумента ў вызначаныя тэрміны ёсць некалькі фактараў. Час. Напрыканцы лістапада спадар Давыдзька анансаваў сустрэчу беларускага кіраўніка з дэпутатамі 6 і 7 склікання Палаты прадстаўнікоў. Лукашэнка будзе заняты тым, каб працаўладкаваць адных і прыгледзецца да новенькіх. Аляксей Венядзіктаў, кіраўнік «Эха Масквы», напісаў у Тэлеграм-канале, што запланаванае на 6 снежня інтэрв’ю з Лукашэнкам адмяняецца: той ляціць у Сочы на сустрэчу з Пуціным. Адначасова туды ж адпраўляюцца прэм’ер-міністры краін, і, відавочна, што там будзе даволі жорсткая размова наконт «паглыблення інтэграцыі». 7 снежня ў Сочы пройдзе Кубак Саюзнай дзяржавы па самба, які Пуцін прапусціць не можа. 8 снежня, у гадавіну Саюзнай дзяржавы, трэба нешта падпісваць. А 9 снежня Пуціна чакае «нармандскі фармат» па Украіне, што, канешне, непакоіць яго значна глыбей, чым Беларусь. Такім чынам, на «шліфоўку» дакументаў, якія могуць быць падпісаныя 8 снежня, часу папросту няма. А пакет дарожных картаў паўнавартасна не гатовы. Эканоміка.