be
pdf

Новы Час 44 (703) 2020

Калі мы ўсвядомім, што выходзім не проста паказаць, як нас шмат, а засведчыць, што будзем стаяць да канца, — тады пераможам. Чалавек становіцца дарослым, калі пачынае браць на сябе адказнасць за свае ўчынкі. Бо наша жыццё, а таксама тое, што адбываецца вакол нас, — гэта цалкам нашая зона адказнасці. Нас надта доўга прывучалі, што ўсе нашыя праблемы вырашыць кіраўнік: цар, генеральны сакратар, прэзідэнт. Нас стагоддзямі свядома пераўтваралі ў быдла, якое не думае, жыве інстынктамі і з працы якога можна карыстацца. Быдла не заяўляе пра свае правы, бо для яго галоўнае, каб гаспадар пакарміў, а астатняе — не важна. Яго могуць заганяць да смерці, біць, пускаць на каўбасы, і ўсе да гэтага прывыклі, — бо на тое ж яно і быдла. На шчасце, беларусы, здаецца, не пагадзіліся быць быдлам — сведчаннем таму масавыя пратэсты па ўсёй краіне, якія не сціхаюць ужо больш за 100 дзён. Але ці хапае ў нас духу, усведамляючы сябе чалавечымі асобамі, стаць дарослымі? Гаворка тут, вядома, не пра ўзрост, а пра тую самую зону адказнасці. Ці хапае ў нас духу шчыра адказаць, што мы гатовыя зрабіць для краіны, у якой хочам жыць? Ці гатовыя мы ахвяраваць для гэтага сваім камфортам? Ці хапае ў нас духу адкрыта называць рэчы сваімі імёнамі: тых, хто падтасоўваў вынікі выбараў, — фальсіфікатарамі, тых, хто цісне і здзекуецца з людзей, — гвалтаўнікамі і катамі, тых, хто аддае і выконвае супрацьзаконныя загады, — злачынцамі, тых, хто працягвае працаваць на рэжым.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-11-20
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org