be
pdf

Новы Час 42 (653) 2019

Электаральная кампанія падышла да фіналу. Але ў яе было некалькі адметнасцяў, вартых увагі. Гэта тычыцца тых, хто заўжды заяўляў пра няўдзел у «выбарчым фарсе», але цяпер паглыбіўся ў кампанію. Як, напрыклад, «Еўрапейская Беларусь». У тым, што яны ўсё ж пайшлі ў кампанію, быў адзін вялізны плюс. Практычна ўсе гэтыя, па выразе Лукашэнкі, «адмарожаныя апазіцыянеры» сабралі патрэбную тысячу подпісаў за рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. Канешне, некаторых найбольш уплывовых з іх (як, напрыклад, Ірыну Халіп) кандыдатамі ў дэпутаты не зарэгістравалі. Дый у далейшым усяляк чынілі перашкоды — здымалі за правядзенне пікетаў «не ў вызначаных месцах» і за розныя «няўзгодненыя лозунгі». У прынцыпе, гэта не паказчык — наша заканадаўства такое, - што кандыдата можна зняць з выбараў за што заўгодна. Аднак сам факт таго, што прадстаўнікі менавіта радыкальнай апазіцыі сабралі неабходныя подпісы ў сваю падтрымку, павінен вельмі насцярожыць улады. Бо гэта азначае, што ва ўлады насамрэч няма такой падтрымкі, якую яна дэкларуе. Людзі гатовыя змяніць яе ўжо нават на «адмарожаных апазіцыянераў», а значыць — вельмі моцна расчараваныя і не задаволеныя дзеяннямі (ці бяздзеяннем) тых, хто прадстаўляе ўладу цяпер. Другі даволі цікавы факт — гэта паўсюдна ўведзеная цэнзура. Значна паболела выступаў кандыдатаў у дэпутаты, знятых з эфіру, і фактаў адмовы ў друку перадвыбарчых праграм.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-11-15
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org