be
pdf

Новы Час 41 (652) 2019

Танкі падступнага NATO рухаюцца да нашай мяжы — навошта? Мы, беларусы, мірныя людзі, але, калі трэба, уломім ім так, што мала не пакажацца. Аднак спачатку мы павінны ўдосталь абмеркаваць і разабрацца, за што і каму наваляем. Прыкладна так можна распавесці пра істэрыю ў беларускім афіцыёзе з нагоды прыбыцця ў Літву кантынгенту арміі ЗША. Адразу адзначу, што пра разгортванне амерыканскіх вайскоўцаў непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы было вядома даволі даўно — прынамсі з канца верасня. Больш за месяц таму мы ведалі нават пра склад гэтай групоўкі: 1-ы танкавы батальён 9-га палка 1-й дывізіі арміі ЗША, 30 танкаў «Абрамс», 25 баявых машын пяхоты «Брэдлі», 70 ваенных грузавікоў. Тады паведамлялася, што амерыканскі батальён будзе размяшчацца ў Літве да вясны 2020 года. Прычым, з вясны 2014 года ў Літве ўжо было разгорнута больш за дзесяць ратацый сухапутных войскаў ЗША, апошняя з якіх была ў балтыйскай рэспубліцы ў 2017 годзе. І нікога гэта, па вялікім рахунку, не турбавала. Але зараз нечакана ў дзяржпрапаганды пачалася нейкая істэрыя. Дня не праходзіць, каб пра танкі NATO хто-небудзь не згадаў. Іх абмяркоўваў нават «Клуб рэдактараў» на БТ. У прынцыпе, даволі слушна сказаў пра гэтую групоўку і беларускі кіраўнік. Па яго словах, 30 танкаў — смешна для нашага войска, і падобны кантынгент нават асаблівай увагі не патрабуе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-11-01
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org