- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У рамках праграмы для журналістаў беларускіх незалежных СМІ ў Бруселі адбылося некалькі сустрэч з чыноўнікамі ЕС, якія вядуць таемныя перамовы з Мінскам. Я таксама быў адным з удзельнікаў гэтай праграмы, і хацелася б падзяліцца з чытачамі «НЧ» сваімі ўражаннямі. «Гэта не для друку. Маё імя не павінна фігураваць у вашых матэрыялах», — так звычайна пачынаюцца размовы з прадстаўнікамі апарату ЕС, якія адказваюць за перамоўны працэс з Мінскам. Яны таксама ўпарта адмаўляюцца назваць імёны людзей з прэзідэнцкай адміністрацыі, з якімі кантактуюць і вядуць экзатычны гандаль, прадметы якога — свабода друку ў Беларусі, празрыстыя выбары, нашы з вамі грамадзянскія свабоды і г.д. У выніку цяжка зразумець, дзе ў словах апаратчыкаў праўда, дзе палітычная рэклама, дзе асабістая раскрутка або імітацыя бурнай дзейнасці, звычайная дэмагогія, а дзе намер зліць у прэсу інфармацыю, публікацыя якой будзе мець эфект уплыву на апанентаў. Непразрыстасць перамоваў дае падставу для любых версій. Такім чынам, мы маем фактычна зачынены дыялог ЕС—РБ, які паступова набывае сталы фармат. Мяркуючы па ўсім, некалькі асобаў з абодвух бакоў рэгулярна сустракаюцца і абмяркоўваюць стан рэчаў, выслухоўваюць узаемныя патрабаванні.