be
pdf

Новы Час 40 (699) 2020

Незалежна ад таго, чым скончыцца гэты год, і ад таго, калі ў нас зменіцца ўлада (хутка), 2020-ты ўжо стаў лёсавызначальным у гісторыі нашай краіны. На працягу гэтага года Беларусь літаральна не выпадала з топу сусветных навін, і адбывалася гэта, дый адбываецца, вельмі цікавым чынам. Спачатку была эпапея з каронавірусам. Паводзіны ўладаў і пазіцыя кіраўніка насмяшылі ўвесь свет. У той жа час беларускае грамадства, аб’яднаўшыся і самаарганізаваўшыся, паказала настолькі магутны патэнцыял, што літаральна ўсе адчулі да беларусаў павагу. Потым была эпапея з прэзідэнцкімі выбарамі. Тая ж улада правяла іх так, што здзівіла ўвесь свет, — без назіральнікаў, камісій, падліку галасоў. На лагічныя пратэсты адрэагавала самымі натуральнымі зверствамі, што ўжо, у сваю чаргу, выклікала ва ўсіх абурэнне. Беларусы ж зноў згуртаваліся і самаарганізаваліся ды паказалі цуды цывілізаванасці, вытрымкі, волі і розуму. Не паддаліся на правакацыі, не скаціліся да сілавых супрацьдзеянняў. І выклікалі ва ўсяго свету ў дадатак да ўжо існуючай павагі, яшчэ і самае непадробнае захапленне. Мы сталі нацыяй, якая перарасла тых, хто намі кіруе. На шмат галоў. Цяпер гэта бачыць і ўвесь свет, і мы самі. «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі», — пісаў у свой час класік, і мы проста зараз менавіта гэта і робім: сваімі рукамі, нагамі, мазгамі і сваёй мараллю. Беларусы шмат гадоў пакутавалі ад недаацэненасці, першакрыніцай якой былі мы самі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-10-23
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org