be
pdf

Новы Час 39 (698) 2020

Не ведаю, у чыёй хворай галаве з’явілася думка разганяць пенсіянераў, дый ведаць не хачу. Тое, што ўсе пабачылі 12 кастрычніка, калі немаладым людзям здаровыя дзецюкі распылялі газ у твар і стралялі, проста не мае цэнзурнай назвы. Што далей? Дзяцей у кайданкі? Было. Не было пакуль канцлагераў ды газавых камер. Каму за гэта падзякаваць? Хто той дабрадзей, які зрабіў нашу Беларусь краінай людзей з дубінкамі? Людзі з дубінкамі сёння шчыруюць па ўсіх напрамках, і нават, кажуць, гатовыя страляць баявымі. Што ж — выдатны фінал для таго, каго нібыта падтрымлівае большасць. Людзі з дубінкамі ў літаральным і пераносным сэнсе сёння думаюць, што яны і ёсць краіна. Бо гвалт, прыніжэнне і жывёльны страх — іх звычайны стан, фактычна, іх сутнасць. Здзекавацца як дыхаць, хлусіць як бачыць, а яшчэ — злавацца на ўвесь свет і вар’яцець ад думкі, што хтосьці мае смеласць і гонар быць свабодным ці прагнуць свабоды. Але краіна — не яны. Беларусь — гэта светлыя прыгожыя людзі розных узростаў і прафесій, якія выходзяць на вуліцы, каб мірна сказаць сваё «НЕ» людзям з дубінкамі. Гэта тыя смелыя людзі, якія нягледзячы на ціск і пагрозы кожны дзень выступаюць з адкрытымі зваротамі супраць таго, што адбываецца ў краіне: навукоўцы, спартоўцы, рабочыя… Хтосьці па-партызанску кожную ноч аздабляе бел-чырвона-белымі колерамі нашы вуліцы і паркі. І колькі б іх ні білі, ні палівалі вадамётамі, ні разганялі святлашумавымі гранатамі і гумовымі кулямі, яны не спыняцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-10-16
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org